26 красавiка 2024, Пятніца, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка напаіла алкаголем трохгадовага сына і выкінула ў акно

61

25 траўня ў Менскім гарадскім судзе ў адкрытым рэжыме пачалося слуханне крымінальнай справы паводле абвінавачвання жыхаркі сталіцы ў забойстве свайго трохгадовага сына.

Абвінавачаная - маладая жанчына, якая працавала памочніцай выхавацелькі ў дзіцячым садзе. Адукацыя - 11 класаў, піша БелаПАН.

Абвінавачаная цалкам прызнала сваю віну. Пра гэта яна заявіла пасля абвяшчэння абвінавачвання. Слухаючы дзяржабвінаваўцу, жанчына плакала.

Жанчына папрасіла ў суда смяротнага пакарання. Яна сказала, што ўсё роўна рана ці позна скончыць жыццё самагубствам. Яна мела такія спробы яшчэ да цяжарнасці. З ейных слоў, цяпер яна б не выкінула свайго дзіця з 12-га паверха. Суддзя адзначыў, што смяротнае пакаранне ў дачыненні да жанчын у Беларусі не ўжываецца.

Як вынікае з дзяржабвінавачання, 28 студзеня гэтага года жанчына з раніцы прыкладна да 19.20 напаіла свайго трохгадовага сына да такой ступені, што пазней экспертыза выявіла ў крыві загінулага хлопчыка 1,9 праміле алкаголю. А 19.20 жанчына паднялася разам з дзіцем на агульны балкон 12-га паверха свайго дома і скінула дзіця ўніз. Хлопчык упаў на казырок пад'езда, атрымаў множныя цяжкія траўмы і праз некаторы час памёр у дзіцячай бальніцы.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках