26 красавiка 2024, Пятніца, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі: СНД адбудоўвае лагер паліцэйскіх дзяржаў

2
Алесь Бяляцкі: СНД адбудоўвае лагер паліцэйскіх дзяржаў
Алесь Бяляцкі
ФОТА: CHARTER97.ORG

Прычым функцыі кантралёраў ізноў ускладаюцца на спецслужбы, як гэта было ў Савецкім Саюзе.

Пра гэта праваабаронца Алесь Бяляцкі напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук", каментуючы інфармацыю пра паседжанне Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецслужбаў дзяржаў-удзельніц СНД, якое 25 - 27 траўня праходзіць у Душанбэ.

"У рамках СНД усё менш думаюць аб чалавеку і ягоных правах, а ўсё больш аб тым, як абмежаваць свабоду доступу да інфармацыі грамадзянам краін-удзельніц, - заявіў ён. - Прычым функцыі кантралёраў ізноў ускладаюцца на спецслужбы, як гэта было ў Савецкім Саюзе. СНД адбудоўвае лагер паліцэйскіх дзяржаў".

Нагадаем, што пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў СНД у галіне інфармацыйнай бяспекі Беларусь ратыфікавала 24 чэрвеня 2014 года. Як заявіў тады старшыня КДБ Валерый Вакульчык, практычная рэалізацыя пагаднення павінна спрыяць "больш эфектыўнаму выкарыстанню найноўшых інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій для ўзмацнення процідзеяння пагрозам інфармацыйнай бяспекі краін СНД у мэтах найбольш поўнага забеспячэння рэалізацыі асноўных правоў і свабод грамадзян".

Прадстаўнікі спецслужбаў з'ехаліся ў сталіцу Таджыкістана, каб "абмеркаваць супольныя захады забеспячэння інфармацыйнай бяспекі на прасторы СНД, шляхі павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння ў рамках Савета ў барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам, пытанне аб актывізацыі на прасторы СНД экстрэмісцкай і іншай супрацьпраўнай дзейнасці аб'яднанняў праварадыкальнай накіраванасці".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках