26 красавiка 2024, Пятніца, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Хацкевіч вызначыў склад на матчы з Расеяй ды Гішпаніяй

1
Аляксандр Хацкевіч вызначыў склад на матчы з Расеяй ды Гішпаніяй
Аляксандр Хацкевіч
ФОТА: DYNAMO.KIEV.UA

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі Аляксандр Хацкевіч вызначыўся са складам на матчы з Расеяй ды Гішпаніяй.

Збор галоўнай каманды краіны будзе доўжыцца з 3 да 14 чэрвеня. Нашая каманда традыцыйна размесціцца ў гатэлі "Робінсан клаб", а трэнінгі будуць праходзіць на комплексе футбольных палёў Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", піша "Прессбол".

Як паведамляе bff.by, галоўны трэнер каманды Беларусі Аляксандр Хацкевіч заклікаў пад сцягі нацыянальнай каманды 26 футбалістаў:

Брамнікі: Андрэй Гарбуноў ("Атрамітаос", Афіны, Грэцыя); Юрый Жаўноў ("Тарпеда", Масква, Расеія); Сяргей Чэрнік (БАТЭ, Барысаў); Аляксандр Гутар ("Дынама-Мінск");

Абаронцы: Максім Жаўнерчык, Дзяніс Палякоў, Максім Валадзько (усе з БАТЭ, Барысаў); Ігар Шытаў ("Мардовія", Саранск, Расеія); Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар", Расея); Сяргей Паліцевіч ("Дынама-Мінск"); Ягор Філіпенка ("Малага", Гішпанія); Дзмітрый Верхаўцоў ("Уфа", Расея); Максім Бардачоў ("Растоў", Расея);

Паўабаронцы: Іван Маеўскі ("Завіша", Быдгашч, Польшча); Сяргей Кісляк ("Рубін", Казань, Расея); Сяргей Крывец ("Метц", Францыя); Антон Пуціла ("Тарпеда", Масква, Расея); Аляксандр Глеб ("Генчлербірлігі", Анкара, Турцыя); Станіслаў Драгун ("Крылы Саветаў", Самара, Расея); Цімафей Калачоў ("Растоў", Расея); Міхаіл Гардзяйчук, Ігар Стасевіч (абодва - БАТЭ, Барысаў); Павел Няхайчык ("Томь", Томск, Расея); Сяргей Балановіч ("Амкар", Перм, Расея);

Нападнікі: Сяргей Карніленка ("Крылы Саветаў", Самара, Расея); Мікалай Сігневіч (БАТЭ, Барысаў).

Гульцы, якія выступаюць у "Беларусбанк - вышэйшай лізе" далучацца да нацыянальнай каманды 6 чэрвеня. З улікам магчымых змяненняў календара, з невялікім спазненнем да каманды могуць далучыцца і некаторыя футбалісты, якія выступаюць у Расеі.

На выязны спарынг у Маскву адправяцца 18 гульцоў, а ўжо з 9 чэрвеня каманда адновіць працу ў поўным складзе і пачне падрыхтоўку да хатняй гульні супраць гішпанцаў.

Міжнародны таварыскі матч супраць каманды Расеі пройдзе 7 чэрвеня ў Маскве на арэне "Хімкі" (пачатак гульні а 18:00 паводле беларускага часу), а двубой кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы УЕФА 2016 супраць каманды Гішпаніі адбудзецца 14 чэрвеня на "Барысаў-Арэне" (пачатак гульні а 21:45 паводле беларускага часу). Таварыская сустрэча будзе паказаная ў жывым эфіры тэлеканала "Беларусь 5", а за супрацьстаяннем з Гішпаніяй можна будзе сачыць на тэлеканале "Беларусь 2".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках