28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лілія Шаўцова: Расейскі рэжым - пагоршаны варыянт кітайскай дэспатыі

4
Лілія Шаўцова: Расейскі рэжым - пагоршаны варыянт кітайскай дэспатыі
Лілія Шаўцова

У аснове расейскай сістэмы ляжыць персаналісцкая ўлада, заснаваная на сіле, а не на праве.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» заявіла прафесарка паліталогіі, удзельніца замежнапалітычнай даследчай праграмы Брукінгскага інстытута Лілія Шаўцова.

«Вы можаце запярэчыць, што былі дэспатыі і ў іншых краінах: чым кітайская сістэма не дэспатыя, яна ж таксама грунтуецца на сіле?.. Расейскае самадзяржаўе ўжо сапраўды паводле спосабу вядзення ўлады, паводле амбіцыяў, паводле парадку дня, па тым, як гэтая ўлада ўспрымаецца самім кіруючым пластом, адрозніваецца ад кітайскага аўтарытарызму - прычым у горшы бок», - падкрэсліла Шаўцова.

«У кітайскай сістэме ёсць пэўная будучыня хоць бы таму, што кітайцы маюць працяглую, тысячагадовую гісторыю мерытакратыі («улады найбольш заслужаных» - рэд.), гэта значыць выхавання прафесійнага пласта чыноўнікаў, якія служаць дзяржаве, грунтуючыся на здольнасці даваць экспэртныя ацэнкі, а не толькі на сляпой лаяльнасці. Акрамя таго, усё ж канфуцыянства навучыла кітайскіх лідараў, за рэдкім выключэннем, думаць таксама не толькі пра ўладу, але і пра маральную адказнасці перад народам. У кітайскіх лідараў заўсёды былі пэўныя маральныя табу і абмежавальнікі, чаго зусім няма ў расейскіх», - патлумачыла яна.

Шаўцова вяртаецца да расейскай сістэмы: «Што робіць яе ўнікальнай? Не толькі традыцыя самаўладства і цэнтралізацыі, не толькі сакралізацыя ўлады, але і дзве якасці, якія давалі жыццё гэтай сістэме доўгі час, а цяпер, наадварот, здымаюць яе існаванне. Гэта мілітарызм і экспансіянізм . У сутнасці справы, усё жыццё Масковіі/Расеі пасля няшчаснага мангольскага-ардынскага павароту ў XIII стагоддзі стала узнаўляць азіяцкія характарыстыкі - ментальнасць, арганізацыя ўлады, стасункі ўлады з грамадствам. З гэтага моманту, уласна, наша гісторыя з'яўляецца чаргаваннем цыклаў мілітарызацыі і дэмілітарызацыі».

«Былі, вядома, вайсковыя цывілізацыі ў мінулым - успомнім хоць Спарту, хоць імперыю інкаў. І ў Еўропе былі дзяржавы, якія грунтаваліся на ваяўнічасці і мілітарызме, абараняючы і пашыраючы ўласныя межы. Але Еўропа ўвайшла ў новы час, спрабуючы знайсці прававыя рэгулятары, пачаўшы пераход да ўлады закона. А Расея так і засталася ў сутнасці ваенізаванай структурай, якая спрабуе выжыць, вярнуўшыся да мілітарызму», - адзначыла яна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках