26 красавiка 2024, Пятніца, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Ізраіля не раіць скасоўваць візы для беларусаў

2
МУС Ізраіля не раіць скасоўваць візы для беларусаў

Скасаванне віз можа прывесці да павелічэння колькасці нелегалаў, якія прыбываюць у якасці турыстаў.

Пра гэта заявіла дэпутат Кнэсета ад партыі "Наш дом Ізраіль", былы міністр абсорбцыі Софа Ландвер у аўторак, 26 траўня, у інтэрв'ю радыёстанцыі РЭКА, піша NEWSru.co.il. Яна паведаміла, што гутарыла з новым міністрам унутраных спраў Сільванам Шалам (партыя "Лікуд") з нагоды скасавання візавага рэжыму з Беларуссю. З яе слоў, чыноўнік паведаміў, што чыноўнікі МУС рэкамендавалі яму замарозіць гэты працэс, бо скасаванне віз можа прывесці да павелічэння колькасці нелегалаў, якія прыбываюць у якасці турыстаў, а потым застаюцца ў Ізраілі з мэтай заробкаў.

Дэпутат паведаміла, што пасля размовы з Сільванам Шалам яна звярнулася наўпрост да кіраўніка ўрада Беньяміна Нэтаньяху, які фармальна з'яўляецца таксама міністрам замежных спраў, з просьбай садзейнічаць працэсу ўвядзення бязвізавага рэжыму з Беларуссю. На гэты момант, Нэтаньяху не адказаў на гэтую просьбу.

Ландвер падкрэслівае, што пытанне аб скасаванні віз з Беларуссю было ўзгодненае на ўсіх узроўнях у перыяд дзеяння мінулага ўрада і заставалася толькі зацвердзіць гэта пагадненне на ўзроўні кабінета міністраў. На гэтай стадыі пытанне скасавання віз з Беларуссю знаходзілася цягам месяцаў. Перад выбарамі на прасоўванне гэтага пытання быў накладзены мараторый юрыдычным дарадцам урада Егудам Вайнштэйнам. І хоць мараторый быў зняты пасля выбараў, да абмеркавання гэтай тэмы ўрад так і не вярнуўся.

Цяпер ізраільская віза для грамадзян Беларусі каштуе 23 даляры ЗША. Беларуская кароткатэрміновая аднаразовая віза для грамадзян Ізраіля каштуе 60 еўраў, кароткатэрміновая двухразовая - 120 еўраў, доўгатэрміновая шматразовая віза - 150 еўраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках