26 красавiка 2024, Пятніца, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія грузавікі з кантрабандай загрузлі ў пяску на мяжы з РФ

15

Кіроўцы хацелі правезці ў Расею забароненыя да ўвозу польскія яблыкі.

Тры беларускія кіроўцы грузавікоў патрапілі ў трагікамічную сітуацыю ў Бранскай вобласці Расеі 25 траўня. Як піша "Комсомольская правда", мужчыны везлі на грузавіках 58 тон польскіх яблыкаў. На пастаўкі гэтага тавару ў Расеі дзейнічае эмбарга. Каб не везці забаронены тавар праз пункт пропуску "Чырвоны Камень", кіроўцы наважылі праехаць праз лес.

Затрымала іх тое, што ў гэтых месцах пясчаныя глебы. Аўтамабілі проста загрузлі ў пяску. На дапамогу ім прыйшлі расейскія памежнікі, якія выклікалі лесавозы для выратавання грузавікоў.

Беларусы паведамілі, што польскія яблыкі вязуць у Казахстан. Гэта было паказана нават у рээкспартных сертыфікатах. Праўда, канчатковым пунктам кіроўцы называлі чамусьці Чэлябінск.

Цяпер самаходы стаяць у пункце пропуску "Чырвоны Камень", пакуль расейцы правераць канфіскаваныя ў беларусаў рээкспартныя сертыфікаты.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках