26 красавiка 2024, Пятніца, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыджэй з Канады падарыў свайму кату Lamborghini

2
Дыджэй з Канады падарыў свайму кату Lamborghini
ФОТА: @DEADMAU5

Канадскі дыджэй Deadmau5 набыў для свайго ката аўтамабіль Lamborghini.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Celebrity Cars Blog. Жывёліна на імя Прафесар Мяўінгтонс (Meowingtons) будзе катацца на мініяцюрнай версіі суперкара.

Як адзначае партал, некаторыя знакамітасці вядомыя тым, што дораць экзатычныя самаходы сваім дзецям, але Deadmau5 стаў першым, хто купіў свойскай жывёліне індывідуальны транспартны сродак. Кошт набыцця не ўдакладняецца.

Celebrity Cars Blog таксама піша, што Deadmau5 з'яўляецца вялікім прыхільнікам суперкараў і да куплі Lamborghini для ката паспеў запоўніць свой гараж разнастайнымі мадэлямі аўто.

34-гадовы Deadmau5 (сапраўднае імя Джоэль Томас Цымерман) - канадскі дыджэй і музычны прадусар. У 2007 годзе ён стварыў уласную марку Mau5trap Recordings. Акрамя ката, у Джоэля жыве котка на імі Міс Нянкэт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках