4 траўня 2024, Субота, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ падоўжыў санкцыі супраць Асада і ягонага атачэння

ЕЗ падоўжыў санкцыі супраць Асада і ягонага атачэння
Башар Асад
ФОТА: AFP

Брусэль на год падоўжыў санкцыі ў дачыненні да сірыйскага дыктатара і ягонага атачэння ў сувязі з «працягам рэпрэсій і парушэннямі правоў чалавека».

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Reuters.

У Еўразвязе заявілі, што сітуацыя ў Сірыі прадаўжае пагаршацца. Падоўжаныя абмежаванні ў дачыненні да прыкладна 200 сірыйскіх чыноўнікаў і 70 арганізацый (замарожванне рахункаў і забарона на ўезд у ЕЗ).

Акрамя таго, у дзеянні застаюцца зброевае эмбарга, забарона на імпарт сырой нафты і абмежаванні на экспарт пэўных матэрыялаў. Акрамя гэтага, еўрапейскім кампаніям да гэтага часу нельга ўкладваць сродкі ў нафтавую галіну Сірыі.

Першыя санкцыі ЕЗ у дачыненні да Сірыі былі ўведзеныя ў траўні 2011 года, калі грамадзянская вайна ў арабскай краіне толькі пачыналася. Ахвярамі канфлікту, які прадаўжаецца ўжо пяты год, сталі больш за 220 тысяч чалавек, мільёны сірыйцаў збеглі ў суседнія краіны. Акрамя супрацьстаяння апазіцыі і праўладных сіл, у краіне вядуць барацьбу адзін з адным «Ісламская дзяржава», Свабоднае сірыйскае войска і «Ісламскі фронт».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках