Кучма заявіў аб планах Крамля разваліць Украіну
6- 29.05.2015, 11:14
- 16,408
Ініцыятыва Масквы ў федэралізацыі Украіны накіраваная на расчляненне краіны, упэўнены другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма.
Пра гэта гаворыцца ў вытрымках з новай рэдакцыі кнігі другога прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы «Украіна - не Расея», апублікаваных у газеце «Голас Украіны».
«Калі Масква заклікае ператварыць Украіну ў федэрацыю, цалкам відавочна, што мэта тут - не дабрабыт, не інтарэсы нашага народа, а будаўніцтва падмурка для развалу Украіны, ператварэння яе ў недзеяздольную, аморфную дзяржаву», - піша Кучма.
Са слоў другога прэзідэнта, некаторыя расейскія палітыкі ўжо агучвалі ініцыятывы адносна падзелу Украіны паміж Польшчай, Вугоршчынай, Румыніяй і Расеяй. Разам з тым, піша Кучма, асноватворнай для Украіны застаецца нацыянальная ідэнтычнасць, жыхары ўсіх рэгіёнаў павінны ўважаць сябе ў першую чаргу ўкраінцамі, што дазваляе будаваць адзіную краіну, піша liga.net.
Нагадаем, нягледзячы на пастаянныя заклікі Расеі да федэралізацыі Украіны, пераважная большасць украінцаў не падтрымліваюць гэтую ідэю. Большасць грамадзян Украіны - больш за 80% - выступаюць за ўнітарную форму праўлення.