3 траўня 2024, Пятніца, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мастака з Шанхая арыштавалі за партрэт Сі Цзіньпіня з вусамі

6
Мастака з Шанхая арыштавалі за партрэт Сі Цзіньпіня з вусамі

Кітайская паліцыя затрымала мастака, які стварыў малюнак старшыні КНР Сі Цзіньпіня са зморшчаным тварам і вусамі.

Пра гэта паведамілі актывісты арганізацыі «Кітайскія абаронцы правоў чалавека» (CHRD), паведамляе «Интерфакс».

Мастак і фатограф Дай Цзяньюн выклаў у Інтэрнэце малюнак, які разышоўся потым па іншых сайтах.

Некаторыя карыстальнікі палічылі, што прымаляваная расліннасць на твары кітайскага лідара нагадвае вусы Адольфа Гітлера.

Паліцыя Шанхая затрымала фатографа за «правакаванне варожасці і праблем». Ягоны далейшы лёс пакуль невядомы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках