26 красавiка 2024, Пятніца, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэдыторы прапанавалі Украіне адтэрмінаваць пазыкі на 10 гадоў

3
Крэдыторы прапанавалі Украіне адтэрмінаваць пазыкі на 10 гадоў

Прапанова была пададзеная яшчэ 9 траўня, аднак не задаволіла Мінфінансаў Украіны.

Крэдыторы, уключаючы Franklin Templeton, прапанавалі Кіеву рэструктураваць пазыку праз абмен на новыя паперы з тэрмінамі выплаты аж да 2025 года і паніжанымі адсоткавымі выплатамі блізу $500 млн. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцу, знаёмую з прапановай, піша «Карэспандэнт».

Паведамляецца, што прапанова была накіраваная яшчэ 9 траўня і не задаволіла міністэрства фінансаў Украіны, якое настойвае на тым, што рэструктурызацыя павінна мець і трэці элемент - спісанне намінальнага кошту аблігацый.

Як адзначае крыніца выдання, прапанаваныя падаўжэнні тэрмінаў аблігацый вар'іруюцца ад выпуску да выпуску і разам са скарачэннем купонных плацяжоў на $500 млн дазволяць Украіне зэканоміць $15,8 млрд за перыяд да канца 2018 года.

Раней паведамлялася, што замежныя крэдыторы гатовыя пайсці на кампраміс у рэструктурызацыі, але спісваць Кіеву асноўную пазыку па-ранейшаму адмаўляюцца.

Нагадаем, са слоў Наталлі Ярэські, Украіна можа не атрымаць другую рату МВФ, калі не дасягне пагаднення з крэдыторамі аб рэструктурызацыі дзяржаўнай пазыкі да пачатку чарговага перагляду праграмы МВФ - да канца траўня.

Агульная сума крэдытавання эканомікі Украіны на чатыры гады складае $17,5 млрд. Першую рату сумай $5 млрд Украіна атрымала 13 сакавіка. Усе наступныя раты могуць быць атрыманыя паводле вынікаў справаздач выніковых ацэначных місій МВФ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках