26 красавiка 2024, Пятніца, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Зубаў: Пуцінская Расея нагадвае Італію пры Мусаліні

2
Андрэй Зубаў: Пуцінская Расея нагадвае Італію пры Мусаліні
АНДРЭЙ ЗУБАЎ

Сёння Расея ператварылася ў нацыяналістычную і карпаратыўную дзяржаву, яна ўсё больш нагадвае Італію часоў Мусаліні.

Пра гэта на Кіеўскім форуме бяспекі заявіў расейскі гісторык Андрэй Зубаў, паведамляе ЛІГАБізнэсІнфарм.

"Галоўны прынцып хрысціянскай цывілізацыі - гэта арыентаванне на чалавека, а не на дзяржаву або нацыю. Таталітарная ж свядомасць вызначае, што абстрактнае паняцце нацыі ці расы вышэйшае, чым кожны канкрэтны чалавек. І вайна, якая вядзецца паміж Украінай і Расеяй, вядзецца як раз паміж гэтымі двума падыходамі. У Расеі мы назіраем, як адрадзілася таталітарнае мысленне, якое не змагло змірыцца з украінскай Рэвалюцыяй годнасці. Расея сёння - нацыяналістычная і карпаратыўная дзяржава, якая больш падобная не на гітлераўскую Нямеччыну, з якой яе часта параўноўваюць, а, хутчэй, на Італію часоў Мусаліні", - сказаў ён.

Зубаў таксама адзначыў, што сённяшняя гібрыдная вайна на ўсходзе Украіны з'яўляецца нацыяналістычнай па сутнасці, але абапіраецца на савецкія ідэі аўтакратыі.

"Часта кажуць, што на ўсходзе ў вас ідзе гібрыдная вайна - я згодны з гэтым. Але павінен адзначыць, што гібрыдную вайну вы ведзяце супраць гібрыднай расейскай дзяржавы. Яна гібрыдная, бо з'яўляецца нацыяналістычнай па сутнасці і, адначасова, абапіраецца на савецкія ідэі аўтакратыі", - сказаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках