27 красавiка 2024, Субота, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лешак Бальцаровіч назваў умовы эканамічнага росту ва Ўкраіне

6
Лешак Бальцаровіч назваў умовы эканамічнага росту ва Ўкраіне
Лешак Бальцаровіч

Каб дамагчыся росту эканомікі, Украіне трэба правесці прыватызацыю, зліквідаваць манаполію і дамагчыся бюджэтнай стабільнасці.

Пра гэта сёння на канферэнцыі "Парадак правядзення рэформаў, каардынацыя і камунікацыя рэформаў" у Кіеве распавёў былы віцэ-прэм'ер-міністр і былы міністр фінансаў Польшчы Лешак Бальцаровіч, паведамляе ЛІГАБізнесІнформ.

"Якая сістэма ў змозе стварыць хуткі эканамічны рост? Па-першае, усе прадпрыемствы павінны быць прыватнымі. Прыватызацыя - гэта самая лепшая сацыяльная палітыка. Па-другое - канкурэнцыя. З дапамогай канкурэнцыі ўхіляецца манаполія. Мы гэта ў Польшчы зрабілі радыкальным шляхам. З самага пачатку , у 90-м годзе. Гэта можа быць непрыемна для некаторых прадпрыемстваў, якія хацелі б мець манапольную пазіцыю. У нас таксама скардзіліся, казалі, што будзе банкруцтва. Але гэтага не здарылася. У нас дзякуючы дэманапалізацыі экспарт вырас на 30%. Па-трэцяе, гэта стабільнасць добрых законаў. Трэба сачыць за палітыкамі. У вас моцная грамадзянская супольнасць, таму трэба сачыць", - сказаў ён.

Бальцаровіч дадаў, што адным з крытэраў узняцця эканомікі з'яўляецца стабільнасць макраэканомікі. Стабільнасць бюджэту, мяркуе ён - гэта адна з перадумоў здаровага росту эканомікі. Бальцаровіч упэўнены, што скарачэнне бюджэтнага дэфіцыту ва Украіне даводзіць пэўнае дасягненне гэтай стабільнасці. "Думаю, гэта вялікія дасягненні", - уважае ён.

Бальцаровіч адзначыў, што, з аднаго боку, ва Украіны ёсць праблемы, але з другога - і вельмі вялікія магчымасці. "Вы можаце здзівіць сябе, гэтак жа, як Польшча здзівіла сваіх суседзяў і сябе", - сказаў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках