28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паркоўку ў цэнтры Менска сёння абмяжуюць

1

На некаторых участках праспекта Машэрава на час рэпетыцый і правядзення самога парада ўводзіцца абмежаванне прыпынку і стаянкі.

Пра гэта «Менск-Навіны» паведамілі ў аддзеле па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Менгарвыканкама.

Так, у ноч з 3 на 4 траўня, 5 на 6 траўня з 22.00 да 06.00 будзе забароненая паркоўка аўтатранспарту на пр. Машэрава ад пр. Незалежнасці да вул. Ціміразева, уключаючы прыдарожныя паркоўкі. Па вул. Гвардзейскай, вул. Тарханава, вул. Амуратарская. На вул. Ігнаценка ад вул. Грыбаедава да пр. Пераможцаў і па вул. Грыбаедава ад вул. Рэпіна да вул. Ціміразева.

8 траўня з 22.00 да заканчэння святочных мерапрыемстваў будзе забароненая паркоўка аўтатранспарту на пр. Машэрава ад пр. Незалежнасці да вул. Ціміразева, уключаючы прыдарожныя паркоўкі; на вул. Гвардзейскай, Тарханава, Амуратарская; на вул. Ігнаценка ад вул. Грыбаедава да пр. Пераможцаў і на вул. Грыбаедава ад вул. Рэпіна да вул. Ціміразева: на вул. Камуністычнай ад вул. Чырвонай да вул. Кісялёва.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам улічваць гэтую інфармацыю пры выбары месца для прыпынку і стаянкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках