Міжнародны экалагічны ўніверсітэт далучаць да БДУ
4- 30.05.2015, 12:26
- 15,977
Абітурыенты, якія паступілі ў МДЭУ ім. А.Д.Сахарава у 2015 годзе, атрымаюць дыплом БДУ.
Пра гэта гаворыцца ў інфармацыі, размешчанай на афіцыйным сайце экалагічнага ўніверсітэта, паведамляе БелТА.
"Далучэнне МДЭУ ім. А.Д.Сахарава да Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта - адное з пытанняў, што абмяркоўвалася на пашыраным пасяджэнні рэктарата МДЭУ з удзелам міністра адукацыі Міхаіла Жураўкова і рэктара БДУ Сяргея Абламейкі", - вынікае з паведамлення.
Акрамя таго, на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 30 траўня афіцыйна апублікаваная пастанова Савета Міністраў №450 ад 27 траўня 2015 года, згодна з якім Міжнародны дзяржаўны экалагічны універсітэт ім. А.Д.Сахарава выключаны з пераліку дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі Беларусі.
Пастанова ўваходзіць у дзеянне з 1 верасня 2015 года.