Паб з самаабслугоўваннем стаў гітом у чэшскай вёсцы
3- 30.05.2015, 18:46
- 11,239
Паб з самаабслугоўваннем, які прапануе кліентам мясцовае піва, стаў гітом у чэшскай вёсцы Угрыновіцы.
Пра гэта паведамляе The Guardian. Піцейная ўстанова карыстаецца папулярнасцю і сярод жыхароў, і сярод турыстаў, піша gazeta.ru.
«У звычайных пабаў няма ніводнага шанцу на выжыванне ў вёсцы, як гэтая», - заявіў мясцовы півавар Марцін Павісіль. Ён ўбудаваў «піўны аўтамат», які нагадвае кавамат або банкамат, у сцяну аднаго з будынкаў у цэнтры Угрыновіцы. Побач з апаратам стаяць тры драўляныя сталы. Для атрымання пеннага напою кліент павінен не толькі ўнесці аплату, але і прасканаваць дакумент, які сведчыць асобу (каб давесці, што ён старэйшы за 18 гадоў). Пакупнікам таксама прапануецца ліманад.
«Нармальныя пабы адкрытыя вечарамі і выходнымі, але днём яны часцей за ўсё закрытыя, і смага турыстаў і веласіпедыстаў застаецца неспатоленай, - адзначыў Павісіль. - Гэты апарат унікальны. Я бачыў нешта падобнае ў інтэрнэце - у Японіі і ЗША, але гэтая версія зусім іншая».