8 траўня 2024, Серада, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У прадпрымальніка з Баранавічаў канфіскавалі 17 тон мяса

14
У прадпрымальніка з Баранавічаў канфіскавалі 17 тон мяса
АРХІЎНЫЯ ФОТА

У 46-гадовага баранавіцкага прадпрымальніка, які перавозіў фуру мяса без неабходных дакументаў, канфіскавалі груз на суму звыш 850 мільёнаў рублёў.

У канцы красавіка ў Стаўбцоўскім раёне праваахоўнымі органамі была затрыманая фура расейскай фірмы. У фуры знаходзілася 17,3 тон мяса. Як патлумачыў кіроўца, належала мяса прадпрымальніку з Баранавічаў. Пры гэтым ніякіх дакументаў на груз кіроўца даць не змог, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Прадпрымальнік праз тэлефон не змог патлумачыць, дзе і ў каго ён набыў прадукты харчавання, аднак паабяцаў найбліжэйшым часам падвезці неабходную дакументацыю. Тым не менш, ні ў той дзень, ні ў наступны ён гэтага не зрабіў, - паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

На днях пастановай эканамічнага суда Менскай вобласці канфіскаванае мяса было вернутае ў даход дзяржавы. А на прадпрымальніка накладзены штраф у суме 560 тысяч рублёў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках