3 траўня 2024, Пятніца, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сотні хрысціян у Менску маліліся за Беларусь

15

30 траўня на менскай «Чыжоўка-Арэне» прайшла масавая малітва за Беларусь, у якой узялі ўдзел сотні хрысціян.

Малітва была арганізаваная Рэлігійным аб'яднаннем абшчын хрысціян поўнага Евангелля ў Беларусі, але ўдзельнічалі ў ёй і вернікі іншых хрысціянскіх канфесій, у тым ліку, каталікі і праваслаўныя, паведамляе «Крыніца».

Пачалася малітва прывітальным словам біскупа ХПЕ Леаніда Вараненкі. Пасля музычнага праслаўлення вернікі маліліся аб бласлаўленні ўсіх сфер жыцця беларускага народа, за ўрад краіны, за ўмацаванне сем'яў, за выхаванне моладзі на хрысціянскіх каштоўнасцях, супраць сіроцтва, супраць наркатычнай і алкагольнай залежнасці.

Скончыла малітву песня «Вечны жыві, мая Беларусь».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках