3 траўня 2024, Пятніца, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзве тысячы каталікоў правялі шэсце па праспекце Незалежнасці ў Менску

4
Дзве тысячы каталікоў правялі шэсце па праспекце Незалежнасці ў Менску

Больш за дзве тысячы каталіцкіх вернікаў возьмуць удзел у працэсіі Божага Цела, якая праходзіць 31 траўня на цэнтральных вуліцах Менска.

Працэсія Божага цела традыцыйна праводзіцца ў гонар свята Божага Цела і Крыві Хрыстовых, якая ў гэтым годзе выпадае на 4 чэрвеня, піша БелаПАН.

Рэлігійнае дзейства пачалося ранішнім набажэнствам ля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на вуліцы Залатая Горка. Перад пачаткам набажэнства мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў адзінаверцаў і адзначыў, што "чарговым разам Езус Хрыстос дазваляе публічна вызнаваць сваю веру" менчукам.

"Сёння, молячыся ў сваіх інтэнцыях, молячыся ў інтэнцыі нашага касцёла ў Беларусі, нашай Менска-Магілёўскай дыяцэзіі, таксама памолімся, каб еўхарыстычны Езус памножыў нашы сілы ў вызнанні веры ў Святую Тройцу - Бога адзінага, але ў трох асобах, - сказаў ён. - Бога-сына, які выратаваў нас, Бога-бацькі, які ў сваёй любові паслаў сына на зямлю, і Бога - Святога духа, які аб'ядноўвае нас, каб мы як адзінае містычнае цела Езуса Хрыста на гэтай зямлі вызнавалі Бога, які з'яўляецца нашым жыццёвым шляхам".

Першае набажэнства ўзначаліў апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці. Пасол Ватыкана чытаў тэкст на беларускай мове.

Пасля імшы каталіцкая паства Менска рушыла па праспекце Незалежнасці, дзе былі спецыяльна ўстаноўленыя алтары. За гэтымі алтарамі святары чытаюць урыўкі з Евангелля і пропаведзі. Вернікі прасоўваюцца па ходніках, калону суправаджаюць аўтамабілі ДАІ, супрацоўнікі якой перыядычна прыпыняюць рух транспарту на праспекце, каб удзельнікі працэсіі змаглі прайсці праз участкі праезнай часткі.

Першы алтар размешчаны на плошчы Перамогі ля аднайменнага абеліска, другі - на Кастрычніцкай плошчы, трэці - перад касцёлам Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) на плошчы Незалежнасці.

Маршрут замыкае чацвёрты алтар ля архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі на плошчы Свабоды.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках