2 траўня 2024, Чацвер, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Барселона» ў 27 раз здабыла Кубак Гішпаніі

«Барселона» ў 27 раз здабыла Кубак Гішпаніі
ФОТА: FCBARCELONA.COM

«Барселона» падолела «Атлетык» у фінальным матчы Кубка Гішпаніі, які адбыўся 30 траўня.

Сустрэча праходзіла ў сталіцы Каталоніі на стадыёне «Камп Ноў» і скончылася перамогай сіне-гранатавых з лікам 3:1, піша championat.com.

У сярэдзіне першага тайма Ліянэль Мэсі абгуляў чатырох гульцоў спаборніка, зрушыўся ў цэнтр і адправіў мяч у блізкі кут. На 36-й хвіліне Луіс Суарэс атрымаў мяч у забойнай пазіцыі, але адпасаваў Нэймар, які пабіў пустую браму. На 74-й хвіліне Дані Алвес выкаціў перадачу ў цэнтр штрафной, а Мэсі першым паспеў да мяча, аформіўшы дубль. Праз шэсць хвілін Іньякі Уільямс патыліцай замкнуў навес з флангу, адыграўшы адзін мяч.

«Барселона» перамагла ў Кубку Гішпаніі ў рэкордны, 27-ы раз. «Рэал» станавіўся ўладальнікам трафея 19 раз, «Атлетык» - 23 разы.

«Барселона» ўстанавіла рэкорд Гішпаніі, шостым разам зрабіўшы залаты дубль (перамога ў чэмпіянаце і Кубку Гішпаніі за адзін сезон).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках