3 траўня 2024, Пятніца, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь - на 157 месцы ў рэйтынгу свабоды слова

7

«Рэпарцёры без межаў» прэзентавала рэйтынг свабоды слова паводле вынікаў даследавання 2015 года.

Ён апублікаваны на сайце міжнароднай праваабарончай арганізацыі.

Лепш за ўсё са свабодай слова ідуць справы ў Фінляндыі, Нарвегіі, Даніі, Нідэрландах, Швэцыі, Новай Зеландыі, Аўстрыі, Канадзе і Ямайцы.

Сярод постсавецкіх краін найлепшая сітуацыя - у Эстоніі, якая на 10-м месцы. Беларусь у гэтым спісе на 157 месцы.

А вось на якіх месцах размясціліся іншыя дзяржавы з былога СССР:

28. Латвія;

31. Літва;

69. Грузія;

72. Малдова;

78. Арменія;

88. Kыргызстан;

116. Taджыкістан;

129. Украіна;

152. Расея;

160. Kaзaхстан;

162. Aзeрбайджан;

166. Узбекістан;

178. Tуркменістан.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка «традыцыйна» трапляе ў спіс «знішчальнікаў прэсы» (predators of the press), які таксама штогод складаюць праваабаронцы з «Рэпарцёраў без межаў».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках