3 траўня 2024, Пятніца, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антон Пуціла: Ці застануся я ў «Тарпеда»? Час пакажа

Антон Пуціла: Ці застануся я ў «Тарпеда»? Час пакажа

Беларускі паўабаронца маскоўскага «Тарпеда» пасля перамогі над «Мардовіяй» (2:0) у апошнім туры чэмпіянату Расеі пракаментаваў сваю будучыню ў складзе каманды.

Андрэй Пуціла адказаў на пытанні выдання «Р-спорт».

«Перамога застаецца перамогай, але спусташэнне вялікае. Валерый Петракоў сказаў агульныя словы, што малайцы, біліся. Не ўсё ад нас залежала, на жаль. Радуе тое, што з намі пачалі разлічвацца. Цяпер еду ў каманду, а далей час пакажа, ці застануся я ў «Тарпеда», - сказаў футбаліст.

Антон Пуціла выступае за маскоўскае «Тарпеда» з верасня 2014 года. Кантракт з клубам укладзены да 31 траўня 2016 года. У мінулым сезоне Антон Пуціла выступаў за Ніжагародскую «Волгу» і забіў у браму "Церака" адзін з самых прыгожых галоў у чэмпіянаце Расеі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках