2 траўня 2024, Чацвер, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стваральнікі сэрыяла «Тэорыя вялікага выбуху» прафінансуюць маладых навукоўцаў

2
Стваральнікі сэрыяла «Тэорыя вялікага выбуху» прафінансуюць маладых навукоўцаў
ФОТА: MASTERHERALD.COM

Сэрыял заснаваў стыпендыю для студэнтаў Каліфарнійскага ўніверсітэта.

Стваральнікі амэрыканскага сэрыялу "Тэорыя вялікага выбуху" і фонд Chuck Lorre Family Foundation заснавалі стыпендыю The Big Bang Theory Scholarship Endowment у Каліфарнійскім універсітэце для студэнтаў бакалаўрыяту ў галіне навукі, тэхналогіі, інжынерыі і матэматыкі.

Пра гэта паведамляе расейскі тэлеканал "Дождь" са спасылкай на выданне Deadline.

Сума ахвяраванняў ужо склала 4 млн даляраў, з улікам першапачатковых ўнёскаў, зробленых фондам Лоры і людзьмі, звязанымі з шоў.

Першую стыпендыю атрымаюць 20 студэнтаў першага курсу на 2015-2016 навучальны год. Кожны наступны год будзе выдавацца стыпендыя яшчэ для пяці чалавек. Імёны стыпендыятаў будуць названыя ўвосень на здымачнай пляцоўцы.

"Калі мы сталі абмяркоўваць гэтае пытанне, мы ўсвядомілі, што, калі "Тэорыя" ўпершыню выйшла на экраны, цяперашнім першакурснікам было па 10 гадоў. Некаторыя з іх, становячыся старэйшымі, глядзелі шоў з году ў год, і, магчыма, яно зрабіла ўплыў на іхняе жаданне выбраць навуку ў якасці мэты жыцця. Хіба не выдатна, што мы можам ім дапамагчы", - сказаў выканаўчы прадусар шоў Чак Лоры.

Нагадаем, сітком "Тэорыя Вялікага выбуху" пачаў транслявацца на канале CBS у верасні 2007 года. У сэрыяле апавядаецца пра жыццё двух маладых таленавітых фізікаў Шэлдана Купэра і Леанарда Хофстэдтэра, іхняй суседкі з лесвічнай пляцоўкі - кельнеркі і актрысы-пачаткоўкі Пэні, а таксама пра іхных сяброў - астрафізіка Раджэша Кутрапалі і інжынера Говарда Валовіца. Дзея адбываецца ў горадзе Пасадына, штат Каліфорнія.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках