2 траўня 2024, Чацвер, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Ізраіля пацвердзіў ахвоту прызнаць Палестыну

5
Прэм'ер Ізраіля пацвердзіў ахвоту прызнаць Палестыну
ФОТА: REUTERS

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нэтаньягу заявіў пра гатоўнасць прызнаць Дзяржаву Палестына і заклікаў палестынскую старану да аднаўлення перамоў.

Пра гэта ён паведаміў журналістам пасля сустрэчы з кіраўніком МЗС Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, піша «Інтэрфакс».

«Я застаюся прыхільнікам ідэі аб тым, што адзіным шляхам усталявання працяглага міру з'яўляецца рэалізацыя канцэпцыі дзвюх дзяржаў і двух народаў - дэмілітарызаванай палестынскай дзяржавы, якая прызнае габрэйскую дзяржаву Ізраіль», - заявіў Нетаньяху.

19 сакавіка 2015 года прэм'ер-міністр Ізраіля заявіў, што гатовы прызнаць Палестыну. На ягоную думку, палестынскім уладам на Заходнім беразе ракі Ярдан варта адмовіцца ад пагаднення з ХАМАС ды «ўзяць удзел у шчырых перамовах з Ізраілем».

Дзяржава Палестына была абвешчаная ў 1988 годзе. У яе ўваходзяць тэрыторыі на Заходнім беразе ракі Ярдан і ў сэктары Газа. Як дзяржава Палестына прызнаная 135 краінамі. Дэ-факта значная частка Палестыны знаходзіцца пад кантролем Ізраіля.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках