3 траўня 2024, Пятніца, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валянцін Рыбакоў: Смяротнае пакаранне ў Беларусі прымяняюць згодна з пактам аб грамадзянскіх правах

7
Валянцін Рыбакоў: Смяротнае пакаранне ў Беларусі прымяняюць згодна з пактам аб грамадзянскіх правах

Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі растлумачыў, чаму ў нашай краіне - адзінай на кантыненце - прымяняецца смяротнае пакаранне.

Выступаючы 4 траўня ў Радзе ААН правоў чалавека ў рамках праходжання Беларуссю другога Універсальнага перыядычнага агляду Валянцін Рыбакоў адзначыў: «У Беларусі захоўваецца смяротнае пакаранне. Разам з тым яно ўжываецца ў поўнай адпаведнасці з палажэннямі пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і носіць часовы і выключны характар, ужываецца толькі за самыя цяжкія злачынствы».

Ён падкрэсліў, што смяротнае пакаранне не можа быць прызначанае асобам да 18 гадоў, старэйшым за 65 гадоў, жанчынам, паведамляе БелаПАН.

«Да асоб, прызнаных недзеяздольнымі, прысуд да смяротнага пакарання ў выкананне не прыводзіцца», - адзначыў Рыбакоў.

Ён заявіў, што пытанне прымянення смяротнага пакарання «знаходзіцца ў пастаянным полі зроку дзяржавы». «З 2013 года аднавіла сваю працу парламенцкая група для вывучэння гэтага пытання, - сказаў Рыбакоў. - Пры гэтым вялікае значэнне надаецца пытанню фармавання грамадскай думкі на карысць паступовага ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне».

Як падкрэсліў Рыбакоў, на сённяшні дзень апытанні грамадскай думкі паказваюць, што блізу 70% рэспандэнтаў выступаюць за захавання гэтага віду пакарання ў краіне.

Намеснік міністра таксама адзначыў, што ў 2015 годзе ў крымінальны працэс уведзены «інстытут дасудовага пагаднення, які ў прадугледжаных заканадаўствам выпадках, пры супрацоўніцтве падазраваных ці абвінавачаных са следствам дазваляе замяніць смяротнае пакаранне пажыццёвым зняволеннем».

«Усе затрыманыя, узятыя пад варту і асуджаныя маюць свабодны доступ да судовага разбору. Індыкатарам эфектыўнасці судовай сістэмы, даверу да яе з'яўляецца ўстойлівы рост аб'ёмаў зваротаў у суды са скаргамі аб змене меры стрымання», - сказаў Рыбакоў.

Нагадаем, Еўразвяз і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі неаднаразова заклікалі Беларусь далучыцца да глабальнага мараторыя на смяротнае пакаранне як першага кроку да яго поўнага скасавання.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках