Фотафакт: Графіці «Свабоду працоўнаму народу» ў Менску
1- 4.05.2015, 14:52
- 17,702
Актывісты ўпрыгожылі адну са сцен сталіцы новым графіці.
Пра гэта charter97.org распавёў актывіст Іван Дуб.
«Актывісты ініцыятывы «Пошуг» намалявалі ў Менску графіці ў знак міжнароднай салідарнасці працоўных у барацьбе за свае правы. На жаль, першасны сэнс гэтага дня падменены на свята ўсхвалення дзяржавы. Эксплуататарскія дзяржавы, якія ставяць сваёй мэтай ператварыць працоўны народ у быдла, усяляк прыгнятаюць народнае імкненне да свабоды і справядлівасці», - піша ён.
Нагадаем, актывісты з грамадскага аб'яднання «Пошуг» рэгулярна распісваюць сцены розных гарадоў Беларусі сацыяльна значнымі графіці.