6 траўня 2024, панядзелак, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвежскія навукоўцы: Змена клімату ў Арктыцы - пачатак новай эры

Нарвежскія навукоўцы: Змена клімату ў Арктыцы - пачатак новай эры

Змены, якія адбываюцца ў акваторыі Паўночнага Ледавітага акіяна, такія глыбокія, што можна казаць пра пачатак новай геалагічнай эры.

Нарвежскі палярны інстытут ужо цягам некалькіх гадоў вядзе даследаванне лядовага арктычнага покрыва ў самыя халодныя месяцы года. Экспэрты адзначаюць паступовыя пераход льдоў Арктыкі ў іншы стан, калі сталае лядовае покрыва, якое раней закрывала акіян круглы год, змяняецца раставаннем льдоў у летні перыяд і нават знікненнем лёду на вялізнай часткі акваторыі, паведамляе расейская служба BBC.

Нарвежскім навукоўцам прыходзіцца цягам некалькіх месяцаў жыць на лёдзе ва ўмовах нізкіх тэмператур і палярнай ночы. Іх задача - збор звестак аб стане лёду ў зімовыя месяцы. Даследчае судна "Лэнс" зімавала ў раёне Арктыкі ў 800 км ад Паўночнага полюса і дрэйфавала разам з пакавым лёдам.

Дырэктар інстытута Ян-Гунмар Вінтэр кажа, што разуменне таго, што адбываецца з арктычнымі льдамі зімой, дапаможа навукоўцам палепшыць дакладнасць будучых прагнозаў пераменаў, якія адбываюцца ў глабальным клімаце.

Рэкордна нізкая плошча лёду

Тым часам амерыканскія навукоўцы паведамілі, што яны атрымалі сведчанні самай нізкай плошчы абляднення ў Арктыцы зімовымі месяцамі за ўсю гісторыю спадарожнікавых назіранняў.

Асноўны кірунак даследаванняў гэтага года, якія праводзяцца экспедыцыяй, - вывучэнне наступстваў памяншэння масы шматгадовага пакавага лёду і павелічэння масы лёду больш маладога і тонкага.

Сярод даследчыкаў, якія вывучаюць уздзеянне гэтых зменаў на палярную біялогію, вылучаецца доктар Хаакон Хоп, які ўзначальвае групу біёлагаў, што працуюць пад лёдам.

"Пад пластом маладога лёду прыкмет жыцця амаль няма - а вось пад шматгадовым пакавым лёдам, зваротны бок якога пакрыты разорамі і расколінамі, жыццё значна больш разнастайнае, - кажа ён. - Мы бачым, што з памяншэннем плошчы пакавых льдоў біяразнастайнасць зніжаецца: пад маладым лёдам цяжка знайсці такую ж колькасць ракападобных, як пад шматгадовымі цяжкімі льдамі. Гэта вельмі сур'ёзная праблема, бо гэтыя дробныя ракападобныя знаходзяцца ў самым нізе харчовага ланцужка, і ад іх наяўнасці залежыць выжыванне многіх палярных птушак і марскіх жывёлін".

Экспедыцыя мае намер даць поўную ацэнку ўсім найважнейшым аспектам жыцця гэтага раёна Паўночнага Ледавітага акіяна. Звесткі, сабраныя на лёдзе, выкарыстоўваюцца для каліброўкі вымярэнняў са спадарожнікаў і самалётаў.

Гэтая няпростая праца. Навукоўцам прыходзіцца месяцамі жыць у варунках вельмі нізкіх тэмператур. Падчас нашага наведвання судна "Лэнс" тэмпература трымалася на адзнацы мінус 21 градус, а з улікам ветру - мінус 47 градусаў.

Іншая небяспека, якую нам давялося ўбачыць на ўласныя вочы, - белыя мядзведзі.

Доктар Джэніфер Кінг разам з невялікай групай калегаў працавалі на лёдзе ў святле пражэктараў з борта судна, калі на мяжы асветленага ўчастка з'явіўся белы мядзведзь.

"Ён знаходзіўся ад нас на адлегласці ўсяго 25 метраў, на вяршыні таросы, і ўпарта глядзеў у наш бок", - распавядае Джэніфер. Мядзведзя атрымалася адагнаць сігнальнымі ракетамі.

Акрамя таго, навукоўцам даводзіцца ўвесь час быць напагатове ў сувязі са зрухамі лёду. За час экспедыцыі ў пакавым лёдзе бесперапынна ўзнікалі глыбокія расколіны, а рух лядовых палёў ствараў таросы.

Некалькі разоў журналісты сталі сведкамі таго, як навукоўцам даводзілася паспешліва даставаць з-пад лёду свае прыборы, каб не згубіць іх. Аднойчы падчас здымак пачаўся моцны рух лядовых палёў, і нам тэрмінова прыйшлося вяртацца на судна.

Як кажа Ян-Гунмар Вінтэр, малады лёд, якога ў Арктыцы становіцца ўсё больш, дрэйфуе з большай хуткасцю: "Нам вядома, што цяпер лёд дрэйфуе хутчэй, чым сто гадоў таму. На яго мацней уплываюць вецер і ўмовы надвор'я".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках