6 траўня 2024, панядзелак, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры адсвяткуе дзень перамогі ў Парыжы

1
Джон Кэры адсвяткуе дзень перамогі ў Парыжы

Дзяржсакратар ЗША возьме ўдзел у святочных імпрэзах у Парыжы, прысвечаных заканчэнню Другой сусветнай вайны ў Еўропе.

Там Джон Кэры таксама сустрэнецца з кіраўнікамі МЗС краін Рады супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Персідскай затокі (РСАДПЗ). Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай у панядзелак заяве афіцыйнай прадстаўніцы дзярждэпартамента Мары Харф, піша ТАСС.

Дагэтуль, 6 і 7 траўня, дзяржсакратар будзе знаходзіцца з візітам у сталіцы Саудаўскай Арабіі, Эр-Рыядзе.

"Ён сустрэнецца з высокапастаўленымі чальцамі ўрада, каб абмеркаваць цэлы шэраг пытанняў, якія тычацца бяспекі ў рэгіёне", - адзначыла Харф.

Затым шэф амерыканскай дыпламатыі накіруецца ў Парыж, дзе ў яго запланаваная сустрэча з міністрамі замежных спраў краін РСАДПЗ. Тэмай іх гутаркі стануць агульныя прыярытэты ў рэгіёне і супрацоўніцтва ў сферы бяспекі. У французскай сталіцы, са слоў Харф, Кэры "возьме ўдзел у святкаванні Дня Перамогі, прысвечанага агульнай перамозе ў Еўропе". Кіраўнік дзярждэпартаменту таксама правядзе ў Парыжы сустрэчу з кіраўніком МЗС Францыі Ларанам Фабіюсам. Яны абмяркуюць глабальныя і рэгіянальныя пытанні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках