5 траўня 2024, Нядзеля, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

50 ісламістаў знішчаныя ў выніку удараў на поўначы Ірака

1
50 ісламістаў знішчаныя ў выніку удараў на поўначы Ірака

Самалёты ВПС Ірака і міжнароднай кааліцыі правялі інтэнсіўнае бамбаванне пазіцый ІД на поўначы правінцыі Салах-эд-Дын.

Сама менш 45 ваеўнікоў групоўкі "Ісламская дзяржава" былі зліквідаваныя ў выніку авіяўдараў, нанесеных самалётамі міжнароднай кааліцыі ды ірацкіх ВПС па пазіцыях ісламістаў у правінцыі Салах-эд-Дын на поўначы краіны, паведамляе РІА "Новости".

"Самалёты ВПС Ірака і міжнароднай кааліцыі правялі інтэнсіўнае бамбаванне пазіцый ІД на поўначы правінцыі Салах-эд-Дын. У выніку авіяўдараў загінулі 45 ваеўнікоў ІД", - падае выданне Iraqi News тэкст заявы міністэрства ўнутраных спраў Ірака, апублікаванай у панядзелак.

Шырокая экспансія ІД, якая захапіла значную частку Ірака і Сірыі, стала адной з галоўных сусветных праблем 2014 года. Групоўка, якая налічвае, паводле звестак ЦВА, блізу 30 тысяч ваеўнікоў, абвясціла на захопленых абшарах халіфат ды імкнецца і далей павялічваць абсяг уплыву. Суполкі ІД створаныя ў Лібіі, Емэне, іншых краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках