26 красавiка 2024, Пятніца, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чорнае мора ўвайшлі два кітайскія фрэгаты

6
У Чорнае мора ўвайшлі два кітайскія фрэгаты
4 ТРАЎНЯ 2015 ГОДА. КІТАЙСКІ ФРЭГАТ WEI FANG (550) ПРАХОДЗІЦЬ ПРАЛІВАМ БАСФОР У ЧОРНАЕ МОРА.
ФОТА: YÖRÜK IŞIK

У панядзелак увечары, 4 траўня, два найноўшыя аднатыпныя кітайскія ракетныя фрэгаты - LINYI (547) і WEI FANG (550) - увайшлі з праліва Басфор у Чорнае мора.

Пра гэта паведамляе маніторынгавая група BlackSea News.

Паводле інфармацыі, якая паступіла ў выданне са Стамбула, турэцкім СМІ мэта візіту караблёў у Чорнае мора пакуль невядомая. Аб заходзе кітайскіх караблёў раней нідзе не паведамлялася.

Крыніцы выдання паведамляюць, што фрэгаты накіроўваюцца ў Наварасейск для ўдзелу ў мерапрыемствах у сувязі з 70-й гадавінай перамогі над нацысцкай Нямеччынай.

Паводле інфармацыі сайта, абодва фрэгаты належаць да тыпу (Jiangkai II-Class) і ўваходзяць у склад Паўночнага флота ВМС Кітая, які базуецца ў Ціндао (Qingdao).

У красавіку ў Чорным моры прайшлі вучэнні, ракетны эсмінец ЗША правёў вучэнні з баявымі караблямі Турцыі. 3 красавіка ў акваторыю Чорнага мора увайшоў амерыканскі эскадронны мінаносец кіраванай ракетнай зброі DDG 109 Jason Dunham. Амерыканскі эсмінец зайшоў у Чорнае мора ў рамках аперацыі «Атлантычная рашучасць» і заменіць французскі фрэгат, які 30 сакавіка выйшаў праз Басфор у Міжземнае мора.

5 сакавіка прэс-служба NATO паведаміла, што шэсць вайсковых караблёў Альянсу, якія ўвайшлі ў Чорнае мора, правядуць сумесныя вучэнні з флатамі Балгарыі, Румыніі і Турцыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках