3 траўня 2024, Пятніца, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запазычанасць сотні беларускіх прадпрыемстваў склала 10 мільярдаў даляраў

9
Запазычанасць сотні беларускіх прадпрыемстваў склала 10 мільярдаў даляраў

Валютная запазычанасць сотні найбуйнейшых беларускіх пазычальнікаў складала на пачатак года амаль 10 млрд даляраў.

Пра гэта паведаміў старшыня ўправы Нацыянальнага банка Павел Калавур, адказваючы 5 траўня на прэс-канферэнцыі ў Менску на пытанні БелаПАН.

Нагадаем, у пачатку года быў створаны Клуб крэдытораў, у які ўвайшлі прадстаўнікі банкаў, прадпрыемстваў і Нацбанка. Калавур растлумачыў, што ў рамках клуба разглядалася сітуацыя спачатку на 100 прадпрыемствах, а пазней да іх дадалося яшчэ шэсць суб'ектаў гаспадарання.

«На сотню прадпрыемстваў прыпадала (на пачатак года) валютная запазычанасць у суме 10 млрд даляраў, гэта эквівалентна 60% усёй запазычанасці ў замежнай валюце, якую прадпрыемствы маюць перад банкаўскай сістэмай», - сказаў Калавур.

Ён растлумачыў, што гэта сур'ёзная канцэнтрацыя валютных абавязанняў «фармуе сур'ёзныя інстытуцыйныя рызыкі для эканомікі». «Мы наважылі паглядзець, ці ў стане гэтыя прадпрыемствы выконваць свае абавязанні. Тым больш што прыкладна палова абавязанняў (з 10 млрд даляраў) павінна быць сплачаная ў 2015 годзе», - адзначыў Калавур.

Міжміністэрскай групе, якую сталі называць Клубам крэдытораў, даручана было прааналізаваць фінансавы стан прадпрыемстваў і магчымасці апошніх разлічвацца па абавязаннях. «Вынік працы павінен быў выяўляцца ў прыянні прадпрыемствам у абслугоўванні крэдытаў. Практыка паказала, што большасць прадпрыемстваў пры пэўнай пралангацыі запазычанасці ў стане выконваць фінансавыя абавязанні», - паведаміў Калавур, удакладніўшы, што сума рэфінансаваць запазычанасці, якая прыпадае на 2015 год, складзе пад 12%.

Пры гэтым ён дадаў, што частка прадпрыемстваў, як высветлілася, без пэўнай падтрымкі не ў стане выконваць фінансавыя абавязанні, і з такімі суб'ектамі гаспадарання сёння «праводзіцца індывідуальная работа».

Каментуючы магчымыя цяжкасці банкаў у выкананні крэдытных пагадненняў з нерэзідэнтамі ў сувязі з назіраным ростам праблемных актываў, кіраўнік Нацбанка звярнуў увагу, што нерэзідэнты, выдаюць рэсурсы беларускім банкам, арыентуючыся на нарматыў дастатковасці капіталу. «Нарматыў дастатковасці капіталу ў нас устаноўлены на ўзроўні 10%. Банкі-нерэзідэнты, выдаючы фінансаванне беларускім банкам, закладваюць лічбы вышэйшыя з улікам краінавых рызык. Як правіла, гаворка ідзе пра 12%. Безумоўна, на выкананне гэтага паказчыка мы звяртаем асаблівую ўвагу», - падкрэсліў Калавур.

У мінулым годзе, нагадаў ён, павышаліся патрабаванні да банкаў у частцы валютнага крэдытавання, «і леташнія дзеянні рэгулятара стварылі падушку бяспекі, запас дастатковасці капіталу, які ў цяжкія часы сёння вельмі спатрэбіўся».

Пры гэтым кіраўнік Нацбанка дапусціў, што далейшы рост праблемных актываў можа адмоўным чынам адбіцца на фінансавым становішчы банкаў.

«Калі рост праблемных актываў прадоўжыцца (а тэндэнцыя відавочная), то патрэба фармавання рэзерваў будзе прычыняцца да скарачэння прыбытку і дадаткова ціснуць на нарматыўны капітал банкаў. Але пакуль, на гэты год, мы не бачым асаблівых пагроз, якія былі б для банкаў у частцы выканання дастатковасці нарматыўнага капіталу», - рэзюмаваў Калавур.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках