26 красавiка 2024, Пятніца, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камітэт дзяржкантролю арыштаваў гітары

8
Камітэт дзяржкантролю арыштаваў гітары

У Менску ў прыватным доме выяўлены склад кантрабандных музычных інструмэнтаў амаль на Br0,5 млрд.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Камітэта дзяржаўнага кантролю.

«Управай дэпартамэнта фінансавых расследаванняў КДК Менскай вобласці і Менску супольна з інспекцыяй МПЗ Першамайскага раёна сталіцы падчас праверачных акцый выяўленыя музычныя інструмэнты коштам Br475 млн, якія захоўваліся без дакумэнтаў, якія пацвярджаюць законнасць іх набыцця. Таварна-матэрыяльныя каштоўнасці знаходзіліся ў складскім памяшканні на тэрыторыі аднаго з прыватных дамоў у Менску.

Пры правядзенні праверкі выяўлена, што сінтэзатары, гітары ды іншае музычнае абсталяванне належыць сталічнаму прыватнаму прадпрыемству, якое ажыццяўляе гуртовы і раздробны гандаль фірмавым музычным абсталяваннем на гандлёвых аб'ектах рынку Ждановічы, а таксама праз інтэрнэт-крамы. Абсталяванне дырэктар прадпрыемства набываў у РФ за гатоўку, пасля чаго з парушэннем ўстаноўленага заканадаўствам парадку ажыццяўляў яго рэалізацыю на гандлёвых аб'ектах Менска.

Цяпер на музычныя інструмэнты накладзены арышт. У дачыненні да прыватнага прадпрыемства пачаты адміністрацыйны працэс паводле ч.4 арт.12.17 (набыццё, захоўванне, рэалізацыя або выкарыстанне ў вытворчасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў без дакумэнтаў, якія пацвярджаюць іх набыццё) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф на суму да 50 базавых адзінак з канфіскацыяй тавару», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках