27 красавiка 2024, Субота, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння па Менску зноў праедзе бронетэхніка

13
Сёння па Менску зноў праедзе бронетэхніка
ФОТА: ONLINER.BY

Гэта фінальная рэпетыцыя парада.

Наўрад ці хтосьці прапусціў гэтую незабыўную для горада падзею ў панядзелак. Хтосьці затрымаўся ў заторы, хтосьці адправіўся пафатаграфаваць танкі і сябе на фоне танкаў, хтосьці перажываў пра лёс асфальту па шляху руху шматтоннай гусенічнай тэхнікі. Зрэшты, сёння ёсць яшчэ адна магчымасць зрабіць усё гэта: механізаваная калона Узброеных Сіл зноў пераадолее шлях праз горад да праспекта Машэрава, каб прыняць удзел у генеральнай рэпетыцыі парада да Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта фінальная трэніроўка ў гарадскіх умовах. У наступны раз танкі з'явяцца тут ужо 9 траўня, піша onliner.by.

У панядзелак старт калоны быў запланаваны на 17:00, аднак на справе ў горадзе яна з'явілася пад 18:00. Зрэшты, падрыхтоўкі да забеспячэння яе бесперашкоднага руху вядуцца загадзя. Таму кіроўцам няма чаго і думаць пра тое, каб пакідаць машыну ўздоўж дарогі, да прыкладу, па вуліцы Куйбышава.

Як і ў мінулы раз, тэхніка пройдзе па вуліцах Заснавальнікаў, Старынаўскай, па праспекце Незалежнасці, вуліцах Сурганава, Куйбышава, Багдановіча да праспекта Машэрава. Рух будзе перакрывацца паэтапна па ходзе прасоўвання тэхнікі.

На праспекце Машэрава згодна з планам з 22:00 будзе абмежаваны рух на ўчастку дарогі ад вуліцы Чырвонай да вуліцы Ціміразева. Менавіта там будзе праходзіць трэніроўка. Пасля яе завяршэння тэхніка рушыць па зваротнаму маршруту.

Таксама нагадваем, што на ўчастку праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў у Менску штодня праходзяць трэніроўкі маладзёжна-спартыўнага тэатралізаванага шэсця, у сувязі з чым рух на гэтым участку дарогі абмяжоўваецца. Між іншым, сёння ён будзе абмежаваны з 21:00 да 24:00; 7 і 8 траўня - з 18:00 да 21:00.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках