28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША абяцаюць $20 мільёнаў за звесткі пра лідараў «Ісламскай дзяржавы»

2
ЗША абяцаюць $20 мільёнаў за звесткі пра лідараў «Ісламскай дзяржавы»

Дзярждэпартамэнт ЗША паабяцаў узнагароду 20 мільёнаў даляраў за інфармацыю пра месцазнаходжанне чатырох лідараў групоўкі «Ісламскай дзяржавы».

Пра гэта паведамляе ў аўторак, 5 траўня, Associated Press, піша Lenta.ru.

За звесткі пра кіраўніка «Ісламскай дзяржавы» Абд аль-Рахмана Мустафу аль-Кадулі абяцана 7 мільёнаў даляраў. Яшчэ па 5 мільёнаў даляраў будуць выплачаныя за звесткі пра Абу Махамеда аль-Аднані, які прадстаўляе групоўку ў СМІ, і пра выхадца з Грузіі Тархана Цімуравіча Бацірашвілі, які цяпер камандуе баявымі дзеяннямі ў паўночнай частцы Сірыі.

Узнагароду 3 мільёны даляраў Дзярждэп паабяцаў выплаціць за інфармацыю аб Тарыку бен аль-Тахару бен аль-Фаліху аль-Авані аль-Харзі, які камандуе групоўкай, што ваюе на мяжы Сірыі і Турцыі. Грошы будуць выдзеленыя ў рамках праграмы «Узнагароды для правасуддзя».

Раней 5 траўня СМІ паведамілі аб тым, што баевікі групоўкі «Ісламскай дзяржавы» ўзялі на сябе адказнасць за стральбу на выставе карыкатур на прарока Махамеда, якая адбылася ў горадзе Гарленд, штат Тэхас. Напад на выставу быў учынены ўвечары 3 траўня (прыкладна а 03:00 4 траўня паводле маскоўскага часу). Двое нападнікаў распачалі страляніну на паркоўцы выставачнага цэнтра і паранілі ахоўніка, пасля чаго абодва былі застрэленыя.

«Ісламская дзяржава» - тэрарыстычная групоўка, якая захапіла ў 2014 годзе частку Сірыі і Іраку, пасля таго як рэжымы гэтых дзяржаў былі паслабленыя ўнутранымі канфліктамі. Паводле звестак ЦРУ, на баку ісламістаў ваююць 30 тысяч баевікоў.

У жніўні 2014 ЗША на чале міжнароднай кааліцыі пачалі сілавую аперацыю супраць ІД. За першыя восем месяцаў аперацыі, паводле звестак Пентагона, групоўка страціла ў Іраку кантроль над тэрыторыямі плошчай ад 13 да 17 тысяч квадратных кіламетраў. Пры гэтым яе пазіцыі ў Сірыі практычна не змяніліся.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках