28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Луіс Суарэс зладзіў сюрпрыз для хлопчыка, хворага на рак

Луіс Суарэс зладзіў сюрпрыз для хлопчыка, хворага на рак

Уругвайскі нападнік гішпанскай «Барселоны» Луіс Суарэc патэлефанаваў хлопчыку на імі Матэа, якому два гады таму быў пастаўлены дыягназ рак.

Футбаліст з'яўляецца паслом дабрачыннага фонду Скрэміні Перэс (Scremini Перэс), мэтай якога з'яўляецца барацьба з ракавымі захворваннямі ў дзяцей, піша «Трыбуна».

Лекар Матэа запрасіў юнака ў лякарню для онлайн-кансультацыі з доктарам з Гішпаніі. Матэа пачаў гаварыць з суразмоўцам, не бачачы ягонага твару і сапраўды думаючы, што мае стасункі з доктарам. Калі Суарэс уключыў камеру і юнак убачыў, што мае размову з футбалістам, ён не стрымліваў сваіх эмоцый.

Луіс пажадаў Матэа выздараўлення, сказаў, каб той выконваў усе рэкамендацыі дактароў і паабяцаў перадаць юнаку сваю футболку, у якой ён гуляе за «Барселону».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках