28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі найстаражытнага продка птушак

Навукоўцы знайшлі найстаражытнага продка птушак
ФОТА: ZONGDA ZHANG/ORIGO.HU

У паўночна-ўсходняй частцы Кітая знойдзеныя скамянелыя рэшткі дзвюх птушак, якія жылі больш за 130 мільёнаў гадоў таму.

Гэта найстарэйшыя з калі-небудзь выяўленых лятучых продкаў сучасных птушак, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на часопіс Nature Communications.

Скамянеласці належаць асобінам гатунку Archaeornithura meemannae. Вера Дамінік (Vera Dominique), вядучая рэдактарка Nature Communications, распавяла ў інтэрв'ю BBC, што гэтыя птушкі былі памерам блізу 10 сантымэтраў. Аб здольнасці да палёту кажуць развітыя крылы і форма хваста. Да цяперашняга часу гатунак вымер, шмат якія сучасныя птушкі з'яўляюцца яго дырэктыўнымі нашчадкамі.

Адзначаецца, што знаходка мяняе ўяўленне навукоўцаў пра эвалюцыю гэтага класа жывёлін. Парэшткі, названыя Archaeornithura meemannae, належалі групе Ornithuromorpha - адных з самых старажытных продкаў птушак. Да іх з'явіліся на Зямлі прадстаўнікі групы Mesozoic Enantiornithes, але яны не ўмелі паўнавартасна лётаць.

Метадам радыеізатопнага аналізу аргону выяўлена, што ўзрост парэшткаў - 130,7 мільёна гадоў. Яны на 5-6 мільёнаў гадоў старэйшыя, чым выяўленыя дагэтуль лятучыя продкі птушак. Значыць, прадстаўнікі гэтага класа навучыліся лётаць значна раней, чым меркавалі навукоўцы.

Абедзве згаданыя групы з'яўляліся асноўнымі, да якіх належалі ўсе птушкі ў мезазойскую эру.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках