28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы клануюць самы стары дуб Беларусі

15
Навукоўцы клануюць самы стары дуб Беларусі

Навукоўцы мерацца кланаваць 850-гадовы Цар-дуб, які расце ў Пажэжынскім лясніцтве Маларыцкага раёна.

Надоечы навуковы супрацоўнік гомельскага Інстытута лесу НАН Беларусі ўзяў прыродны матэрыял для кланавання дуба - галінкі з высокай кроны, якія дапамог зрэзаць прафесійны альпініст-вышыннік. Калі кланаванне пройдзе паспяхова, то маладыя дрэўцы - «дзеткі» Цар-дуба разыдуцца па дэндрапарках Беларусі, піша sb.by.

Навуковец пабываў ля дуба разам з экспедыцыяй, якую арганізаваў кіраўнік берасцейскага роварнага клуба «Радзея» Валянцін Балдэнка. Удзельнікі выправы праверылі і ўмацавалі «абарону ад маланак» дуба, а таксама пакінулі пасланне з вершамі будучым пакаленням.

Ляснічы Пажэжынскага лясніцтва Сяргей Касынюк, які суправаджаў гасцей, распавёў, што на тэрыторыі лясніцтва ёсць два помнікі прыроды нацыянальнага значэння: Цар-дуб, век якога 850 гадоў (вышыня блізу 46 мэтраў, у дыямэтры дрэва - 2,14 мэтра), і Дуб-патрыярх , якому пад 700 гадоў (вышыня 40 мэтраў, дыямэтар - 1,96 мэтра).

Акрамя іх, у Маларыцкім раёне помнікамі прыроды з'яўляюцца таксама выспавыя ельнікі на плошчы больш за 13 гектараў і 2 лясныя букі, якім па 150 гадоў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках