27 красавiка 2024, Субота, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэсі абнавіў бамбардзірскі рэкорд Раналду ў Лізе чэмпіёнаў

Форвард каталонскай «Барселоны» Ліянэль Мэсі абнавіў бамбардзірскі рэкорд Лігі чэмпіёнаў.

Цяпер ён складае 77 галоў. Днём раней яго ўстанавіў нападнік мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Раналду - 76 мячоў, паведамляе ТСН.

Аргентынец аформіў дубль у першым матчы 1/2 фіналу турніру супраць «Баварыі», які адбыўся 6 траўня на «Кам Ноў». Для Месі гэты матч стаў сотым у еўракубках.

12 траўня «Барселона» будзе гасцяваць ў Мюнхэне. «Рэал» жа 13 траўня ў родных сценах пастараецца паквітацца з «Ювентусам», які перамог у першым матчы з лікам 2:1.

Таму, бамбардзірскае супрацьстаянне Мэсі - Раналду яшчэ прадаўжаецца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках