19 траўня 2024, Нядзеля, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эштан Катчэр расчуліў сваю маму да слёз падарункам

1

Актор рэстаўраваў частку дома, у якім прайшло ягонае дзяцінства.

Галівудскі актор Эштан Катчэр расчуліў сваю маму да слёз, прапануючы ў якасці падарунка адрэстаўраваны падвал яе дома, піша The Daily Mail. Ён кардынальна змяніў інтэр'ер памяшкання, у якім прайшло ягонае дзяцінства, а ўвесь працэс задакументаваў на відэа.

«Мне здаецца, у кожнага чалавека ёсць такое месца, якое ён можа назваць сваім домам. Мой знаходзіцца у тым ліку ў маім родным мястэчку ў Аёвэ, яго я будаваў разам з маім айчымам. Калі мне было 13 гадоў, мы ўзводзілі яго з нуля. Цяпер у мяне ёсць дачка Уайет, у маёй сястры - сын. Мне хочацца зрабіць дом прыдатным для новага пакалення. Бабуля і дзядуля хочуць жыць са сваімі ўнукамі», - падзяліўся Эштан.

Увасобіць задумку ў жыццё актору дапамаглі айчым Марк і дызайнер Кэтрын. Усе работы праводзіліся ў таямніцы ад ягонай маці Дайаны - на момант рамонту яе адправілі ў невялікае падарожжа, піша korrespondent.net.

З прызнання Катчэра, вынік іх старанняў перасягнуў усе чаканні. Яны не толькі ўсталявалі новую мэблю, але і знайшлі месца для старых рэчаў, якія гарманічна ўпісаліся ў абстаноўку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках