19 траўня 2024, Нядзеля, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У некаторых салонах Velcom перасталі прымаць «гатоўку»

8
У некаторых салонах Velcom перасталі прымаць «гатоўку»

Аператар парэкамендаваў выкарыстоўваць для аплаты паслуг банкаўскія карты.

Аператар Velcom паведаміў, што праз незалежныя ад кампаніі прычыны з сённяшняга дня ў цэнтрах продажу і абслугоўвання спынілі працу тэрміналы ЗАТ «ИнтерПэйБанк» у прыёме наяўных, піша onliner.by.

«У сувязі з гэтым прыём гатоўкі ў некаторых цэнтрах продажу і абслугоўвання velcom часова немагчымы», - адзначылі ў Velcom.

Аператар парэкамендаваў выкарыстоўваць для аплаты паслуг банкаўскія карты. Таксама ў кампаніі адзначылі, што побач з цэнтрамі продажу і абслугоўвання Velcom даступныя «іншыя магчымасці для аплаты наяўнымі грашовымі сродкамі».

У кампаніі прынеслі абанентам прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках