19 траўня 2024, Нядзеля, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cаліста Maroon 5 закідалі цукровай пудрай

1

Саліст амерыканскага поп-рок-гурта Maroon 5 Адам Левін пацярпеў ад рук хулігана побач са студыяй.

Там музыка ўдзельнічаў у здымках тэлеперадачы «Шоў Джымі Кімэла».

Спевака закідалі цукровай пудрай, паведамляе The Hollywood Reporter.

Мужчына, які атакаваў Левіна, быў затрыманы выкліканай ахоўнікамі студыі паліцыяй. Выступ Maroon 5 у тэлеэфіры, які адбыўся пасля інцыдэнту, прайшоў без здарэнняў, піша Lenta.ru.

На думку паліцыі, выбар цукровай пудры ў якасці кідальнай прылады можа тлумачыцца тым, што апошні сінгл Maroon 5 называецца Sugar.

8 красавіка на Левіна падчас канцэрту Maroon 5 накінулася з абдымкамі выбеглая на сцэну фанатка. Пазней музыка, які перадаў прыхільніцу ў рукі аховы, прызнаўся, што быў сур'ёзна напалоханы здарэннем.

4 красавіка той жа хуліган быў арыштаваны за тое, што кінуў аскепак каменя ў актора Дуэйна Джонсана, тым самым паджартаваўшы над ягонай мянушкай Скала.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках