19 траўня 2024, Нядзеля, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенат Францыі ратыфікаваў пагадненне паміж Украінай і ЕЗ

Сенат Францыі ратыфікаваў пагадненне паміж Украінай і ЕЗ

Пагадненне аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрапейскім Звязам ратыфікаванае Сенатам Францыі.

Пра гэта амбасадар Украіны ў Парыжы Алег Шамшур напісаў на сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў «Твітэр».

«Сенат Францыі прагаласаваў за ратыфікацыю Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрапейскім Звязам», - паведаміў дыпламат.

Міністэрства замежных спраў Украіны чакае завяршэння ратыфікацыі пагаднення ўсімі дзяржавамі ЕЗ да канца 2015 года.

Раней пагадненне ўжо ратыфікавалі Бельгія, Балгарыя, Вялікая Брытанія, Данія, Эстонія, Ірландыя, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Румынія, Славаччына, Вугоршчына, Харватыя, Партугалія, Фінляндыя і Швэцыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках