19 траўня 2024, Нядзеля, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея падвяла да лініі размежавання на Данбасе ракеты «зямля-паветра»

3
Расея падвяла да лініі размежавання на Данбасе ракеты «зямля-паветра»

У ЗША бачаць прыкметы падрыхтоўкі расейскіх баевікоў да аднаўлення баявых дзеянняў на Данбасе.

Пра гэта ў эфіры перадачы «Данбас. Рэаліі» на «Радіо Свабода» заявіў амбасадар ЗША ва Украіне Джэфры Пает.

«Мы бачым прыкметы таго, што расейскія сепаратысты рыхтуюцца аднавіць ваеннае супрацьстаянне. Мы ведаем, што Расея праводзіць інтэнсіўныя вучэнні так званага войска «Наваросіі». Таксама яна падвяла свае ракеты «зямля-паветра» вельмі блізка да лініі размежавання на ўкраінскай тэрыторыі», - адзначыў ён.

Таксама Пает нагадаў пра нядаўнія інтэрв'ю верхавода «ДНР» Аляксандра Захарчанкі журналістам Der Spiegel і VICE News, у якіх ён адкрыта заяўляў пра імкненне захапіць усю тэрыторыю Данбаса.

«Калі гэта сапраўды з'яўляецца ягонай мэтай, то ён забывае пра дамоўленасці, пад якімі падпісаўся ў лютым у Менску», - сказаў пасол.

Раней у інтэрв'ю нямецкаму часопісу Der Spiegel верхавод тэрарыстычнай ДНР Аляксандр Захарчанка прызнаў, што падкантрольныя яму баевікі вывелі з зоны размежавання канфлікту на ўсходзе Украіны не ўсе цяжкія ўзбраенні. Адказваючы на пытанне пра мэту сепаратыстаў, верхавод «ДНР» заявіў, што яна складаецца ва ўстанаўленні кантролю над усёй Данецкай вобласцю.

У інтэрв'ю выданню Bloomberg Захарчанка ацаніў шанцы поўнамаштабнай вайны з Украінай у 90%.

Вылучаныя Украінай прапановы аб дэмілітарызацыі вёскі Шырокіна Данецкай вобласці Захарчанка назваў шызафрэніяй і адмовіўся ад іх.

17 красавіка Захарчанка заявіў, што ў «ДНР» сфармаванае рэгулярнае войска.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках