19 траўня 2024, Нядзеля, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзіміра Букоўскага ўвялі ў стан штучнай комы

5
Уладзіміра Букоўскага ўвялі ў стан штучнай комы
Уладзімір Букоўскі

Лекары ўвялі ў стан штучнай комы былога савецкага дысідэнта Уладзіміра Букоўскага.

Раней ён перанёс дзевяцігадзінную аперацыю, паведамляе расейская служба BBC.

Уладзіміру Букоўскаму падчас аперацыі замянілі два сардэчныя клапаны. Лекары распавялі, што яна прайшла паспяхова, аднак пагроза жыццю былому савецкаму дысідэнту ўсё яшчэ захоўваецца. Аднак ягоны стан нельга ўважаць за крытычны.

Летась у яго дыягнаставалі рэдкую інфекцыю, якая дала ўскладненне на сэрца. На мінулым тыдні стан Букоўскага пагоршыўся на фоне адмовы некалькіх унутраных органаў.

Раней ён не змог з'явіцца на судовае пасяджэнне праз хваробу. 27 красавіка стала вядома, што ў дачыненні да пісьменніка і савецкага дысідэнта Букоўскага Каралеўская пракурорская служба Вялікай Брытаніі распачынае справу за захоўванне і вытворчасць непрыстойных дзіцячых фатаграфій. Паседжанне павінна было прайсці 5 траўня.

Уладзімір Букоўскі - пісьменнік і адзін з заснавальнікаў дысідэнцкага руху ў СССР. У 1976 Букоўскі пакінуў СССР пасля ягонага абмену на лідара Камуністычнай партыі Чылі Луіса Карвалана. Пасля гэтага пісьменнік пераехаў жыць у Кэмбрыдж.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках