19 траўня 2024, Нядзеля, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Нацыянальныя сімвалы ў Салігорску

4

У шахцёрскай сталіцы Беларусі прайшла акцыя папулярызацыі гістарычнай сімволікі.

Месцы адпачынку гараджан актывістамі былі ўпрыгожаныя сёння бел-чырвона-белымі стужкамі, паведамляе чытач charter97.org.

Нагадваем, што бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня" з'яўляюцца гістарычнымі сімваламі незалежнай Беларусі і былі прынятыя ў якасці дзяржаўнай сімволікі Вярхоўным Саветам БССР 19 верасня 1991 разам са змяненнем назвы дзяржавы на Рэспубліку Беларусь.

У выніку праведзенага з парушэннем канстытуцыйных нормаў рэферэндуму 14 траўня 1995 года нацыянальныя сімвалы былі замененыя мадыфікаванай савецкай сімволікай і апынуліся фактычна пад забаронай.

Акцыі па вывешванні бел-чырвона-белых сцягоў і стужачак цягам апошніх 20-ці гадоў неаднаразова праводзіліся дэмакратычнымі актывістамі з мэтай нагадвання аб сапраўдных сімвалах незалежнай Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках