19 траўня 2024, Нядзеля, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Telegraph: Пуцін стварыў магутнае войска, але яно дагэтуль саступае

8
Telegraph: Пуцін стварыў магутнае войска, але яно дагэтуль саступае

7 траўня споўнілася роўна 15 гадоў, як Уладзімір Пуцін упершыню ўвайшоў у Крэмль у якасці прэзідэнта.

Як адзначае The Telegraph, за гэты час войска Расеі стала мацнейшым чым калі-небудзь пасля заканчэння халоднай вайны, паведамляе ZN.ua.

Але наколькі яно ўсё ж моцнае? І ці здольнае супрацьстаяць сілам Захаду?

Выданне адзначае, што сёння Узброеныя сілы РФ могуць хутка мабілізаваць больш за 700 тысяч жаўнераў, а танкаў у арсенале краіны больш, чым у другой іншай краіны на планеце.

Свет убачыў, на што здольнае сучаснае войска Расеі падчас акупацыі Крыма ў мінулым годзе і назіраючы за ключавымі баямі на Данбасе, у якіх таксама былі задзейнічаныя расейскія войскі. Прынамсі, выданне нагадвае пра бітву за Дэбальцава.

Выданне піша, што на службе ў войску Расеі 766000 жаўнераў і яшчэ 2,5 мільёна - у рэзерве.

За 15 гадоў прэзідэнцтва Пуціна яно стала чацвёртай самай магутнай і шматлікай вайсковай машынай у свеце пасля Кітая (2,3 мільёна жаўнераў), Індыі (1,4 мільёна жаўнераў) і ЗША (1,3 мільёна жаўнераў).

Аднак Расея да гэтага часу не дагнала ў моцы ЗША і супольныя сілы краін Захаду, калі разгледзець яе тэхналогіі. А большая частка расейскага арсенала складаецца з савецкіх узораў зброі.

Пуцін пачаў мадэрнізацыю Узброеных сіл РФ пасля вайны супраць Грузіі ў 2008 годзе, у якой расейскія сілы хоць і атрымалі перамогу, аднак выявілі вельмі вялікую колькасць праблем. Таму ў 2009 годзе Крэмль павялічыў вайсковы бюджэт утрая.

Нягледзячы на фінансавы крызіс, ён спрабуе усё больш траціць на войска. Летась на фінансаванне Узброеных сіл РФ пайшло 4,5% ВУП краіны. Пра гэта сведчаць звесткі аналітычнага агенцтва SIPRI. Гэта трэці найбуйнейшы вайсковы бюджэт у свеце пасля ЗША і Кітая.

У гэты ж час, наўрад ці Расея зможа і далей выдаткоўваць так шмат на войска, улічваючы сур'ёзныя эканамічныя праблемы, выкліканыя падзеннем коштаў нафты і санкцыямі Захаду.

Таксама, калі прааналізаваць наяўнае ўзбраенне, то Расея саступае ЗША ў колькасці не толькі жаўнераў, але і баявых самалётаў, субмарын, вайсковых караблёў, уключаючы авіяносцы. Хоць мае колькасную перавагу ў артылерыі і танках.

У сваю чаргу выданне Wall Street Journal піша, што эканамічныя праблемы перашкаджаюць Пуціну пабудаваць "непераможнае" войска.

Крэмль збіраўся ў гэтым годзе замяніць 30% бронетэхнікі, прынамсі, закупіць 50 новых вайсковых караблёў і танкі Т-14 Армата, якія ў Расеі называюць "найлепшымі ў свеце". Аднак экспэрты аналітычнай арганізацыі CAST мяркуюць, што Масква не можа сабе гэта дазволіць.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках