19 траўня 2024, Нядзеля, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацыянальная каманда Беларусі засталася на 83 месцы ў рэйтынгу ФІФА

1
Нацыянальная каманда Беларусі засталася на 83 месцы ў рэйтынгу ФІФА

Нацыянальная каманда Беларусі захавала за сабой 83-е месца ў абноўленым рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), апублікаваным 7 траўня.

З моманту складання папярэдняга рэйтынгу беларуская каманда не правяла ніводнага матчу, у яе актыве 397 балаў, піша БелТА.

У першую дзесятку рэйтынгу ФІФА ўваходзяць: 1. Нямеччына - 1687 балаў, 2. Аргентына - 1494, 3. Бэльгія - 1457, 4. Калумбія - 1412, 5. Бразілія - 1372, 6. Нідэрланды - 1301, 7. Партугалія - 1221, 8. Уругвай - 1176, 9. Швайцарыя - 1135, 10. Гішпанія - 1132.

Спаборнікі беларусаў у кваліфікацыйнай групе Еўра-2016 займаюць наступныя пазіцыі ў травеньскім рэйтынгу ФІФА: Гішпанія - 10 (1132 балы), Славакія - 19 (920), Украіна - 33 (772), Македонія - 105 (312), Люксембург - 137 (200 ).

Найбліжэйшы матч каманды Беларусі запланаваны на 7 чэрвеня - таварыскі ў Хімках супраць каманды Расеі. 14 чэрвеня на «Барысаў-Арэне» ў кваліфікацыйным матчы Еўра-2016 Беларусь згуляе з Гішпаніяй.

Наступны рэйтынг ФІФА будзе апублікаваны 4 чэрвеня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках