19 траўня 2024, Нядзеля, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлеканал Discovery здыме цыкл праграм аб беларускай прыродзе

11
Тэлеканал Discovery здыме цыкл праграм аб беларускай прыродзе

Discovery плануе стварыць цыкл праграм пра Беларусь, сярод іх, пра Белавежскую пушчу.

Пра гэта паведаміла міністарка інфармацыі Лілія Ананіч 7 красавіка на семінары аб тэлежурналістыцы ў Менску.

Паводле ейных слоў, надоечы дасягнутая дамоўленасць з вядомым тэлеканалам аб стварэнні серыі перадач аб нацыянальным прыроднай спадчыне, сярод іншага, пра Белавежскую пушчу.

Як піша БелТА, яна выказала пажаданне, каб і іншыя дыстрыб'ютары, прыводзячы новыя замежныя тэлепраграмы на беларускі інфармацыйны рынак, спрыялі прасоўванню інфармацыі пра краіну ў медыйнай прасторы планеты.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках