19 траўня 2024, Нядзеля, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прыляцеў у Маскву з георгіеўскай стужачкай

59
Лукашэнка прыляцеў у Маскву з георгіеўскай стужачкай

На лацкан пінжака Лукашэнка прымацаваў георгіеўскую стужачку і кветку яблыні.

Аляксандр Лукашэнка прыбыў у чацвер, 7 траўня, у Маскву з рабочым візітам, паведамляе ТАСС. Таксама ён возьме ўдзел ва ўрачыстасцях напярэдадні Дня Перамогі, піша Lenta.ru.

Як паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі, у пятніцу, 8 траўня, заяўлены ягоны ўдзел у нефармальнай сустрэчы Рады кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц СНД і ў пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Акрамя таго, у рамках урачыстасцяў, прысвечаных 70-годдзю Перамогі, Лукашэнка ўскладзе вянок да Магілы Невядомага жаўнера ля сцен Крамля.

Раней Лукашэнка паведаміў, што не будзе прысутнічаць у расейскай сталіцы на парадзе Перамогі 9 траўня, патлумачыўшы, што ён будзе прымаць парад у Менску.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках