5 траўня 2024, Нядзеля, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папу Рымскага прынялі ў амерыканскую баскетбольную каманду

Папа 6 траўня сустрэўся з гульцамі баскетбольнай выставачнай каманды "Гарлем Глобтротэрс".

Папа Рымскі Францішак 6 траўня сустрэўся з гульцамі баскетбольнай выставачнай каманды "Гарлем Глобтротэрс" на плошчы Святога Пятра ў Рыме.

Спартоўцы навучылі пантыфіка адной са сваіх штук і зрабілі яго ганаровым сябрам каманды. Усміхаючыся, кіраўнік каталіцкай царквы двойчы паспрабаваў пракруціць баскетбольны мяч на пальцы на прыклад аднаго з гульцоў каманды.

Ён смяяўся і жартаваў са спартоўцамі, а яны ўручылі пантыфіку футболку з надпісам "Папа Францішак" і нумарам 90 і папрасілі яго на час пакінуць духоўнае жыццё, каб пагуляць з імі ў час паездкі па Італіі, піша tut.by са спасылкай на The Daily Mail.

Папа Рымскі Францішак стаў чацвёртым лікам папам, "прынятым у каманду": да яго імянныя футболкі ўручаліся Яну Паўлу II, Яну XXIII ды Пію XII.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках